У чарнiцы- а нi-нi, набярэшся шчэ чумы

         Працаўнікам свінагадоўчых комплексаў забараняецца
        наведваць лес,каб не занесці вірус афрыканскай чумы,
        пераносчыкам якога могуць быць дзікія свіні-дзікі.
        Мая гумарэска вам-замест чарнічнага дэсерту.

Рана муж прыйшоў з работы,
Графік-з рання да паўдня,
Зняў ён робу,скінуў боты:
-Можа б есці,што дала?

-Ой,нічога не варыла,
Ёсць учарашняе шчаўе,
Я ў чарніцы ў лес хадзіла...
-То,давай тады,што е.

Падагрэла-усё,як трэба,
І спякла яшчэ амлет,
З'еў усё і раптам кажа:
-Можа ёсць яшчэ дэсерт?

Ці пірог які з чарніцы,
Ці варэнікі зляпі...
-А ці з глузду ты не з'ехаў,
Муж мой,любы,дарагі?

Падпісаў жа ты бумагу,
Летась-больш ужо,як год,
Што ў лес ты- а ні шагу,
І лясное -а ні ў рот.

Лепей вунь вазьмі матычку
Ды схадзі на агарод,
Бачыў,зелле падрастае
І шуміць там,як чарот.

Не прайшло і паўгадзіны,
Ён ідзе ўжо дамоў.
-Прапалоў да палавіны-
Каб дзе ў рэчку з галавой...

-Ну якая табе рэчка?
Там нядоўга да бяды,
Бо дзікі ў жару такую
Гвалт,як пруцца да вады.

З лесу йдуць яны напіцца,
(Вірус-ён жа гад жывы!)
Пасля іх,як будзеш мыцца-
Прынясеш яшчэ чумы.

А ні ў лес,а ні на рэчку...
Прапалі яшчэ радок-
У агарод дзікі не ходзяць,
Там капае норы крот!

Я ж пайду вунь да суседкі,
Дасць рэцэпт хай пірага,
І пайшла,не-не надоўга,
На астаўшыхся паўдня.

А прыйшла-муж на канапе:
-Ты вячэраў,што пад'еў?
-Нешта холадам кідае...
-Можа,часам,захварэў?

-То,налі,што для сугрэву,
З перцам крыху,пакрапчэй,
Каб прагнаць гэту халеру,
Прапацеўшы да касцей.

-Як гарэлку гэту гналі,
Ты забыўся,ці дурны,
Дровы з лесу мы кідалі-
Набярэшся шчэ чумы?!

Грэлку дам з вадой гарачай,
Аспірын- таблеткі дзьве.
-Можа,зробім мы іначай-
На ўсё цела грэлка е?

-Што ізноў вярзеш ты глупства?
У лесе сёння я была-
Наш кантакт- то самагубства!
Хочаш,каб была чума?

Зараз чай зраблю гарачы-
Кіпяток заб'е чуму,
Коўдрай цёплаю накрыю,
Спаць у другі пакой пайду.

А на раніцу-здаровы!
АбыйдзЕмся без бальніц!
Не парушыў ты умовы-
Добра,што ні еў чарніц!


Рецензии
Да, чтобы не попасть в больницу нельзя нарушать условия... Шутница, однако! Сбросьте в ОК- пусть почитают!

Лариса Геращенко   14.11.2017 14:03     Заявить о нарушении
А ведь чуму занесли как-то, свинокомлекс в 24тыс. голов уничтожили за 3 мес., но это отдельная, уже грустная история.

Валентина Ментуз   14.11.2017 16:35   Заявить о нарушении
Да, вообще-то подумать страшно!- сколько добра и труда пропадает! Зато - "дружба народов" разбрелась по всему миру, сколько болезней разнесли, умом не объять.

Лариса Геращенко   14.11.2017 17:00   Заявить о нарушении
Это так, но богатым мира сего до этого нет дела...

Валентина Ментуз   14.11.2017 18:12   Заявить о нарушении