Не старэць да магiлы!

Я жыву кожны дзень, як бы заўтра не будзе.
Устаю раніцой поўны планаў, надзей,
Удыхаю паветра на поўныя грудзі
І за мэтай іду, што наперад вядзе!

Я за мэтай маёй кожын дзень паспяшаю,
Бо не ведаю сам, ці далёка ісці?
І ўсе сілы мае аддаю, колькі маю,
Каб здабытак жыцця да людзей данясці.

Я наперад іду, бо мо заўтра не будзе,
Хоць не страшыць мяне туман вечных начэй!
Будуць сніцца мне там  беласнежныя грудзі,
Душу грецьме святло малахітных вачэй!

Ой, ты сонца маё! Мая вера і сіла, -
Усё злілося ў душы ў тваёй у адно!
І каханне забыць, колькі б ты ні прасіла,
Ружай-кветка жарсці расцвіце зноў яно!

А па-гэтаму я не праціўліся лёсу,
А жыву і цягну з усяе мае сілы.
І здаецца ўсім, што не маю я зносу,
А я толькі хачу не старэць да магілы!


Рецензии