I роднае душы, каб не забiць!

Сяджу адзін, а недзе за вакном
Жыве, віруе сьвет.
Застаўся сіратою мамін дом
І стыне след
Маёй нагі.
О, краю дарагі!
Дзе, у каго пытацца мне парады
Каб быць с табой
І каб былі ўсе рады
І каб на сэрцы не было жуды.
Каб ведаць як зрабіць
К каму ісці? Куды?
Каб не ляцелі думкі, бы снарады
І роднае душы, каб не забіць!


Рецензии