Матчын сон. Маёй матулi прысвячаю

З размовы з маці:
- Мама, скажы, а ты каго-небудзь, акрамя бацькі, кахала?
- Ну, вядома, калі гэта можна назваць каханнем, я ж тады
 яшчэ маладая была,16-ы гадок толькі пайшоў. Але
 падабаліся мы адзін аднаму моцна - ён нават пярсцёнак
 мне падараваў. Я доўга плакала і сумавала, калі яго
 не стала...
- А што з ім здарылася?
- Ён не вярнуўся з фронту, загінуў на вайне, прапаў без
 весткі. Ён так і застаўся у маёй памяці і ў маіх снах
 маладым і прыгожым.


Ён зноў прыйшоў у сон мой апаўночы,
Прагнаў яго і развярэдзіў душу,
Прыйшоў так сціпла, апусціўшы вочы -
Згадаць іх колер я сябе прымушу.

Прыпомніць дотык рук яго гарачых
І позірк той - нясмела закаханы...
Усё магло б, напэўна, быць іначай,
Калі б вайна не ўстала паміж намі.

Прыгожых, маладых, недакаханых
Яна ад родных хат навек забрала,
Жаночай ласкі не пазнаўшых нават,
Іх толькі маці ў вусны цалавала.

Ім на магілы не прыносяць кветкі,
Над імі толькі вецер нема плача.
Лёс невядомы - згінулі без весткі.
А ўсё, вядома, быць магло б іначай...


Рецензии
Валентина, здравствуйте. Не удивляйтесь, что по несколько раз читаю одно и тоже: запало в душу- переводила. А т.к. за один рах не получается, то возвращаюсь неоднократно. Посмотрите и скажите свое слово, пожалуйста. (На русском не получилось- пробовала). С уважением-Л.Г.

Лариса Геращенко   20.06.2017 12:44     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.