Несвiжскi замак

Тут сцены бачылі і здраду, і каханне,
І прывід Чорнай Панны праз вякі
Нібы нашчадкам задае пытанне:
 -А свет змяніўся ,ці як быў, такі?

Свет,дзе пануе крыўда і нажыва,
Дзе правіць балем залаты дукат,
І дзе багацце даражэй за сына,
Сястру прадасць за грошы родны брат.

Час шмат змяніў: дарогі, вежы, сцены,
Азёры, рэкі - іншы смак вады,
Ён толькі аднаму застаўся верны:
Дзе правяць грошы - там чакай бяды.

Дзе шмат багацця - там бяднеюць душы,
Дзе звон чырвонца - смеху не чуваць,
Сапраўднага, жывога - жаба душыць,
Дзе словы льсцівыя - там праўды не шукаць.

І там усё за грошы  прадаецца:
Чыны і званні, рангі і прыстыж,
Але як вынік - усім нам дастаецца:
Каму драўляны ,а каму із бронзы - крыж.

*Несвижский замок — дворцово-замковый комплекс, находящийся в северо-восточной части города Несвижа в Минской области Белоруссии. В XVI—XIX веках — центр Несвижской ординации и резиденция её владельцев из рода Радзивиллов.


Рецензии
Ой,мурашки по телу!Как написано!Я восхищена!

Лариса Мархивко   02.08.2016 20:50     Заявить о нарушении
А как бы мне поделиться этим стихотворением в контакте?Мои друзья будут в восторге!

Лариса Мархивко   02.08.2016 20:52   Заявить о нарушении
Пожалуйста- ведь я пишу для того,чтобы читали...
Буду только благодарна Вам!

Валентина Ментуз   03.08.2016 07:10   Заявить о нарушении