Закон жыцця

Закон жыцця вялікі Дарвін
для нас адкрыў: жыццё - то рух,
Казала тое ж бабка Ганна
для дзеда, ён жа - як лапух.

- Уставай, стары, ды ў лес збірайся,
пасля дажджу пайшлі грыбы!
- Што ты вярзеш, апамятайся,
нядоўга так і да бяды.

Ці ты, дурная баба, хочаш,
каб заблудзіўся, згінуў я,
а ты, тым часам, ў прымы возмеш
к сабе суседа Васіля ?

Вунь, выняла сукенку з шафы,
надрала чуб ды у агарод,
ты думаеш - сляпы, не бачу,
Васіль там рамантуе плот...

- Зусім здурэў ужо пад старасць,
я там палола буракі.
- Я ведаю, табе то ў радасць,
куды Васіль - туды і ты.

- Ужо высахлі ад лежні мозгі,
ляжы, я ж заўтра з раніцы ды ў лес -
Васіль мясціны добра знае,
паўнюткі ўчора кош прынес.

Назаўтра сонейка ледзь устала,
Дзед у рух пайшоў, як малады.
- Куды ты так? - пытае Ганна.
- Куды,куды?- мо па грыбы...

То цэлу ж ноч шчака балела,
ад зуба нават нос прыпух...
- Табе  да зуба, што за дзела,
карысны для здароўя - рух!


Рецензии
Веселый и как в жизни ,точь в точь!

Лариса Мархивко   30.07.2016 14:49     Заявить о нарушении