Не апошнi я й не першы...

Не апошні я й не першы
З тых, хто піша дзяўкам вершы.
Вершыкі цудоўныя,
Уздыханняу поўныя!

Мо яны не ўсюды к ладу,
Мо' пачуццяў перабор,
Сорамна ж сустрэць наяду
Ды не ўзняць яе да зор!

Хай адзіна сілай слова
І няхай на куцы міг...
Падарыць тады гатова
Мне агонь вачэй сваіх!

Ды тугі каб не пазбыўся,
Сэрца каб кідала ў жар
Вусны дасць, каб прычасціўся,
Дзе кахання ёсць нектар!

Той сустрэчы напаследак
Душой цяжка ўздыхне,
Каб я спокую не ведаў
Ні на яве і ні ў сне!


Рецензии