Але цi там я дома?!

А я ў Тучы быў!
Хоць толькі ноч і дзень
Глядзеў, як месяц плыў
На возеры ў вадзе.
Плыў ціха, мякка ён
У няведамыя далі,
Між трыснягоў, як сон,
Не бачна было хвалі.
Вось так і я сплыву
У край, дзе ўсё вядома.
Я там даўно жыву,
Але ці там я дома?!


Рецензии