Пагонi

Праз вякі, забыццё і ганенне
Ты вяртаесся з моваю зноў
Як Літвы-Беларусі насенне
І як памяць  яе ваяроў!

Пералесакі мільгаюць і гоні,
Коней зыркія вочы гараць.
Пад харугвы літоўскай пагоні
Беларусі-Літвы ўстае раць.


Вы куды вараныя ляціце?
Які памяць дала вам загад?
Годнасць роднай краіны вярніце!
Яе мову вярніце назад!

Тады здрада не ведацьме схрону!
Дабро душ уваскрэсне ізноў
І Літвы-Беларусі карону
Знойдуць раці яе ваяроў!

Праз вякі, забыццё і ганенне
Павяртаецца памяць да нас.
Божа! Дай жа зямлі адраджэнне,
Вольны край каб пабачыць якраз!


Рецензии