Маёй Барбары

Прабач, што ўсё яшчэ не сплю
А недзе думкамі вітаю,
Што бачу родную зямлю
І роднаму адданы краю.

Што не магу знайсці радней
Ды і шукаць няма ахвоты
Ні малахітней, ні сіней
Вачэй нябеснае істоты.

Істоты з водарам душы,
Які мне сніцца ўдзень і ўночы
Дзе вершаў трэба аркушы,
Апець каб гнуткі стан дзявочы.

Каб перадаць галоукі схіл
І як сцякае волас млява
Ці хопіць таленту і сіл
Але ж маўчаць не маю права!

Бо красіць вачанят святло
Дзень хмурны дзіўнаю вясёлкай
І не кляну, што аджыло
І сэрцу ўжо не гэтак зёлка.

Бо адчуваю наяву
І вуснаў пах і рысы твару...
Я ў скрусе вобраз той заву,
Што так падобна на Барбару.

Яна душы маёй спакой
Даруе і дае жыць сілы
Мне каралеускаю рукой
І ціхім сказам:"родны,  мілы"!

Праходзяць дні. Няўмольны час
Мне плечы прыхінае долу
Ды распрамляе іх штораз
Радзівілянкі смех вясёлы.

Зноў мару аб Радзіме я
Аб поўных сонца днях юначых
І чую зноў:"... адно твая!
На усё жыццё" я шэпт гарачы!

І сэрца роднага давер
І бель грудзей бы снегу гуры
Я бачу наяву, павер,
Як бы зрысованы з натуры.

Як бы Радэн яе зваяў,
Каб злепак часу мімалётны
Анёлам у душы стаяў
І весяліў, як я маркотны.

Каб водар роднае душы
Я адчувау і на чужыне
І вершаў нізкі, аркушы
Пісаў каханай ва ўспаміне!


Рецензии