Гаспадар з хаты, а да жонкi кум багаты

Гаспадар на працу з хаты,
Грошы дзе знайсці забота,
А да жонкі кум багаты,
Бачыць бо яе ахвота!

Бо сядзеці ў хаце вечна
Ёй адной, канечне, сумна
З кумам рэй вядзе сардэчна,
Людзі ж кажуць: "неразумна!"

Год пажыўшы ў турботах
Ўсё ж здараецца, на жаль,
Што і аддыхнуць ахвота,
Калі кум- добры каваль!


Рецензии