Напiшы хоць бы гук!

Напішы хоць бы гук,
Не прашу цэлы сказ,
Ці адно напішы хоць бы слова!
Кожны ўздых, сэрца стук -
І ўсе думкі пра нас,
Пра юнацтва гады адмыслова.

Думкі-мары мае
Ўсе лятуць на ўсход,
У край родны да роднае хаты,
Дзе нам радасць дае
Вясны новай прыход,
Што салоўкавым спевам багаты!
Дзе дабранач казалі
Ды рук не маглі
Раз'яднаць аж да позняе ночы.
Дзе мяне калыхалі,
Мне ружай цьвілі
Вачаняты і стан твой дзявочы!
Час прайшоў... і яму
Болей справы няма
Да жадання вярнуцца ў былое.
Не журыся, чаму
Цёмна, гола зіма!
Расцвіце хутка ўсё зноў вясною!


Рецензии