I цябе адну я берагу!

Ты ў мяне стаіш перад вачамі
Дзесь на скрыжаванні тых дарог,
Што нам продкі прасяклі мячамі
Божа ім ў гэтым дапамог!

Воямі бясстрашнымі ліцьвіны
Баранілі край наш праз вякі,
Побач наймужнейшыя мужчыны
І найпрыгажэйшыя жанкі!

Ты прышла  з часоў тых прамяністых
Ясны позірк сонцам аддае
Нібы з малахітаў тых маніста,
Бы салоўка голас твой пяе!

Я твой журавель, а ты сініца
Ў маіх разгорнутых руках.
Вобраз твой с каронаю мне сніцца
Родны за табой я сню абсяг.

І нікога болей я не бачу
Не хачу і ведаць не магу
Бо адно с тсбой жыву і плачу
І цябе адну я берагу!

Ах, Радзіма! Клецкая старонка!
Край ліцьвінскі, горкі ды лясы,
Дзе гучыць матулі мова звонка
Дзе жывуць мінулыя часы!


Рецензии