Шчаслiвы я, што ты кахала

Ты так стаіш перад вачыма -
Ці Муза, ці Багіня можа,
Мая тучанская дзяўчына,
Што мне паслаў на шчасце Божа!
Няхай юнацтва прамільгнула,
Ды веру я і ты павер,
Што нам жыццё не ўсё вярнула,
Што многа вернецца цяпер.
Мне будучыня многа значыць:
Хачу я на радзіме жыць,
На роднай Свіцязі рыбачыць
І, можа ў Лідзе піва піць.
І колькі б ты мне ні казала,
Што ўсё прайшло, як з бэзу дым...
Шчаслівы я, што ты кахала
Тады, як быў я маладым!
Хай памяць беражэ сустрэчы,
Як след на срэбранай траве
Рамантыка заўжды дарэчы,
Бо наша ў ёй душа жыве!


Рецензии