Радасць

Радасць — "малінаўжэле"йны світанак зімовы!
Радасць — ліловы айс-крым на ружовым безэ!
Ра дасць —  і сонцам іскрыцца —  шторанак найнова—
белы абрус у сцяжочках — сцяжын бірузе.

Радасць — рука у руцэ —  і абапал — нікога.
Толькі сінічкі —  рабінавы "штрудзель" клююць.
Радасць — такая, што цягне звярнуцца да Бога —
шэптам падзякваць і выдыхнуць: "Шчасцейка, будзь!"

Радасць — гулянне у снЕжкі  да стану "марожкі".
Радасць — вясёлы (удрызг?) снегавік ва двары.
Радасць — катанне з гары.  Дастаткова і дошкі,
каб над зямлёй зазвінеў буйнай радасці крык.

Радасць — каралавых дрэў песнапенні-харалы.
крокаў рыпенне — тваім гучна ўтораць мае.
Бач, як узімку зямелька красой узыграла?!

Цешыцца сэрца.
Лікуе
і гімны пяе...


Рецензии
Добра напісана!
Вялікі дзякуй Вам!
З цяплом душы!

Лариса Гапеева   17.04.2016 17:46     Заявить о нарушении
Дзякую, Ларыса! Цудоўнай вясны Вам!

Лаззаро   21.04.2016 21:56   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.