Цябе я моцна абнiму...

Цябе я моцна абніму,
Пяшчотна пацалую.
Скажы, мне дзякаваць каму,
Што бог мне даў такую?
Што новы мне адкрыў сусвет
І новыя жаданні,
Каб я на злёце маіх лет
Успомніў аб каханні!
Каб я, хоць позна, зразумеў,
Што  жарсць не ёсць навала.
Каб зноў кахаў, як я ўмеў,
Не многа і не мала!
Дай божа мне такіх гадоў
Бясконца пражываці,
Каб быў з натхненнем я гатоў
Цябе ўсё абнімаці!


Рецензии
"Каб я, хоць позна, зразумеў,
Што жарсць не ёсць навала." Калi ласка, растлумачце - што гэта мусiць быць. З павагай да Вас

Видок2   26.01.2016 00:23     Заявить о нарушении
Жарсць- гета ад Бога, а навала - гета гвалт душы, бо ад чорта!
С павагаю! Стась

Станислав Шастак   26.01.2016 13:17   Заявить о нарушении