Нiхто не ведае нiколi

Нiхто не ведае нiколi
Дзе мары збудуцца, калi..
Яны ляцяць, бы жураўлi
ў высокiм небе, а на полi
Мы кожын дзень за крокам крок
Iдзем да iх, вядомы iмi...
Часамi  зневажаны тымi,
Хто свае мары не збярог,
Не сеяў хто дабра насенне
I не вырошчваў цеплынi,
Не пойме той, што шлях збавення
Ёсць шлях да сонца ў вышынi!
Бо ўсё жывое - мар тварэнне!
У iх адных жыцця карэнне!
Яны - выток любвi i сiлы
Ад нараджэння й да магiлы!


Рецензии