Баiцца быць беларус беларусам...

Адказ Анатолю Вярцiнскаму:
"Баіцца быць беларус беларусам..."

Ён быць беларусам баіцца, каб знову
Не узяць пад прымусам чужога назову!
Бо імя ліцьвіны мы мелі ад Бога
Імя ж Беларус не нясе анічога!
Ні водблеску славы, што продкі здабылі,
Калі крыжакоў пад Грюнвальдам разьбілі,
Ні слова пашаны, за перамогу,
Якой Ян Сабескі прагрэсу дарогу
разьбуўшы асманаў у бітве пад Венай,
Еўропе зьбярог на вякі несумненна.
Ці бляск перамогі святой ля Крапіўны
Дзе гетман Астрожскі здзяйсніў подзвіг дзіўны
Разьбіў ўтрая большую раць Чалядніна,
Яго ж і баяр паланіў! І навіна
Аб гэтым сустрэта была на vivat
Ёй рады быў немец і чэх і сармат,
Бо продкі ліцьвінаў і іх, як бывала,
Заўжды баранілі, ішла як навала!
Пад Венай, пад Воршай, ля Краснастава
Расла наша годнасць, цьвіла наша слава,
Ды пыха магнатаў, іх "... не дазваляю!"
Наклікалі ліха і роднаму краю
Аўстрыйцы, Расея а з імі Прусакі
Літву разарвалі нібыта сабакі!
Гадоў больш за 200 прайшло з той нагоды
На мапе сусветнай існуюць народы
Пад іменем тым, што ім Бог дараваў
Ды толькі ліцьвін з усіх хронік прапаў!
Бо згодна цара Мікалая указу
Ліцьвін "Белоруссом" зрабіўся адразу!
Ды колькі жыць буду казаць не пакіну
Я быў, ёсць і буду заўсёды ліцьвінам!


Рецензии