Гарадок Сянно

Ёсць на зямлі куточак запаветны.
І ён у сэрцы ў маім даўно.
На першы погляд, можа, непрыкметны,
Маленькі, ціхі гарадок Сянно.
Мне добра ад таго, што я з табою,
А ты са мной адным жыццём жывеш.
Сваёю чыстай, светлаю красою
Чыёй душы ты толькі не кранеш!
Чыё ты сэрца не прымусіш біцца
І моцна ўсёй душой цябе любіць!
У гэтым краі шчасце нарадзіцца
І шчасце на зямлі прыгожай жыць.
Хай зберажэ цябе ў свеце вечнасць,
І людзі тут шчаслівымі жывуць.
А дабрыня людская, чалавечнасць
Зямлі маёй загінуць не дадуць.
Хай будзе над табой блакітным неба,
І хай заўсёды свеціць сонца тут.
Мне ў жыцці нічога больш не трэба,
Каб толькі быў шчаслівым гэты кут.
Люблю цябе, куточак мой адзіны,
З табою мы як цэлае адно.
Такі ты светлы, сонечны і дзіўны,
Маленькі, родны гарадок Сянно.


Рецензии
Лариса, чудесные слова о Белоруссии, с любовью и трепетом написано!

Елена Ларская   26.08.2017 20:39     Заявить о нарушении
Спасибо!
Люблю свой край!

Лариса Гапеева   26.08.2017 20:52   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.