Эспромт-вечарына

Слоў не маю ў адказ,
Не стае і сілы.
Так хацеў бы быць між вас,
Хоць стары, ды мілы!               

Піці з вамі самагон,
Піці з вамі віны,
Ды не даў мне Бог таго
І сяджу адзіны.

Ці то восень, ці гады,
Мне ляглі на плечы?
Эх, каб быў я малады,
Злез бы можа с печы!

Тупнуў ботам ці лапцём,
Лёгка закружыўся.
Быў бы першым я хлапцом,
Каб адно не спіўся!

І пражыў бы з вамі век,
У слодычы ды шчасці.
А як ёсць я недарэк,
Треба слодыч красці!

Можа й гэтак пражыву,
Хоць і не практычна.
На лысую ж галаву,
Вельмі рамантычна!

Так і годы праляцяць,
Белаю мяцеліцай,
Буду ў госці прыязджаць,
Туга перамелецца!

Тады можа будзем далей,
Песні за сталом спяваць,
І кахаць, як мы кахалі,
І па поўнай наліваць!

Ці шампань, ці самагонку,
У кілішкі аж па край,
І спяваць бы ў Тучы звонка,
Калі дзеляць каравай!

Бо даўно не быў я дома,
І шампанскага не піь,
Дзе бадзяўся - то вядома,
Дзякуй Богу, што даў жыць!

Бо пабыўю я ў Кітаі,
Паглядзеў на белы свет,
І ў Якуцк я залятаю
Бо залётны ўсё ж паэт!

Дзе спаць буду, дзе прачнуся,
Невядома мне заўжды,
Толькі вось без Беларусі,
Нудна коцяцца гады!

Не хапае роднай мовы,
Не хапае родных душ,
Лысы стаў, белагаловы.
Пенсінер, нямецкі муж.

А сям'я  - яна ж святое,
Ўправа, ўлева - а ні-ні,
Ды гараць агнём затое,
Ў сэрцы пачуцця агні!

Вось такая вечарына,
Жыцця-лёсу паварот,
Па Радзіме ўсё кручына
Хоць жыву сам без забот!

Паміж намі рэкі, межы,
Прымхаў, звычак частаколы,
І жыву далей няхежы,
Без забот ды невясёлы

Каб хутчей мне к вам з'явіцца,
Сесці як калісь за стол,
Стала б Туча мне сталіца
І я стаў бы сам вясёл!

Вось тады нагаварыўся б,
Я б на век і не на жарты,
Каб на старасць не забыўся,
Што с табой я на ўсё варты!


Рецензии