адзiнота

Мне ўжо надаела адзінота.
Нават кнігу не магу чытаць.
Усё чакаю, што з-за паварота
Зьявіцца багіні стройнай стаць!

Усё чакаю, што да мяне сонцам
Ці жар-птушкай зойдзеш у пакой
І асветліш душу аж да донца
І прагоніш боль і неспакой.

Бо яна чаканнем спапялела
І святло памеркла за вакном.
Божа мой! Зрабі каб заляцела
Не ў сне, а з ясным сонцам днём!


Рецензии