Свята прыроды

Нечакана так прыйшло цяпло,
З ім і гэты цуд-пара цвіцення.
І, здаецца, у адно імгненне
Усё ў майскай квецені было.

І зямля тады раскошны рай,
Столькі чысціні і асалоды.
Гэта свята маладой прыроды,
Што нясе на крылах звонкі май.

Лёгкі хмель квітнеючых садоў
І чаромхі свежае дыханне
Нараджае моцнае жаданне
Заблудзіцца ў казцы светлых сноў.

І зачараванае красой,
Сэрца зноў жыве ў салодкіх марах,
У дзівосных, незвычайных чарах,
У харастве, прыдуманым вясной.


Рецензии
Прекрасное стихотворение, Лариса

Жюр22   07.03.2017 17:14     Заявить о нарушении
Я рада!
С теплом!

Лариса Гапеева   07.03.2017 17:15   Заявить о нарушении