Музыка вясны

Якім надвор`е цёплым стала,
Кудысьці холад раптам знік.
Зямля вясну ўжо вітала,
Прыйшоў нарэшце сакавік.
Навокал усё загаманіла
І абудзілася ад сну.
Усё ажыло,загаварыла,
Зноў сустракаючы вясну.
Зямля ад радасці спявала,
А песня чулася тады,
Калі над светам загучала
На ўсе вясеннія лады.
А гукі з музыкай зліліся,
Так зачароўвалі яны,
Што на імгненне ўсім здаліся
Адной сімфоніяй вясны.
Здаецца,што аркестр грае,
І песня быццам не адна.
А піша музыку,стварае
Доўгачаканая вясна.


Рецензии
Очень нежно, мне понравилось, Лариса

Жюр22   07.03.2017 19:08     Заявить о нарушении
Рада,что понравилось!

Лариса Гапеева   07.03.2017 19:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.