Апошнi бой

Бой быў гарачы, зацяты,
Суровы, напружаны бой.
Уперад ішлі салдаты
За жыццё краіны сваёй.

Па ворагу злосна білі
І бой свой апошні вялі.
Яны Радзіму любілі,
Ёй здрадзіць ніяк не маглі.

Гінулі мужна, адважна,
Без права назад адступаць.
І разумелі, як важна
Ім смела зямлю  адстаяць.

Вялікія гэта страты...
Зусім не патрэбны яны...
Шкада, што тыя салдаты
Ніколі не прыйдуць з вайны.


Рецензии
Светлая память не пришедшим с войны

Жюр22   03.03.2017 18:13     Заявить о нарушении
Спасибо,Юрий,за отклик!

Лариса Гапеева   04.03.2017 14:41   Заявить о нарушении