Цi выратуем чалавека...

Мы ўсе на зямлі не святыя,
Заганы ў кожнага ёсць.
Ды як апраўдаць з іх такія,
Як подласць, нянавісць і злосць.
Як апраўдаць тую чэрствасць,
Зайздрасць, што спаць не дае.
Халодную бесчалавечнасць,
Што ў самае сэрца б`е.
Нехта папаў у няміласць,
І крыўда душыць яшчэ.
Мучае несправядлівасць,
Незагойнай ранай пячэ.
Нехта сустрэўся з бядою,
Якая душу папяліць.
Нехта пазбыўся спакою,
Не ведае, як яму жыць.
Давайце ўважліва глянем
У вочы адзін аднаму.
Камусьці паспагадаем
Або дапаможам каму.
Каб чыстым было сумленне,
Якое ў вялікай цане.
Каб біла трывогу сумненне-
Добра зрабіў ці не.
А больш за ўсё хочацца верыць,
Што ў дробязнай мітусні
Навучымся праўдай мерыць
Кіламетры бяздушнай хлусні.
Пражыта ўжо больш чым паўвеку,
А ў сэрцы маім непакой:
Ці выратуем чалавека
З абыякавай, чэрствай душой?


Рецензии
Откуда берутся люди с чёрствой душой?
Да так их много, особенно по теперешним временам...
Может быть, это изъяны воспитания?...
Мы все не святые, но чтобы нарочно делать зло, так это - нет!
Правильно Вы, Лариса, сказали - на сердце нет покоя -
а что же будет дальше?
Как наши дети и внуки будут жить в таком жёстком мире?...
С уважением и наилучшими пожеланиями,

Вероника Ромашкина   25.04.2018 19:47     Заявить о нарушении
Будем надеяться на лучшее!
С уважением!

Лариса Гапеева   26.04.2018 09:35   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.