Родны кут мой!

Родны кут мой! Мне так адзінока,
A прасьпект запоўнены людзьмі...,
Бо адну цябе шукае вока,
Хоць к табе вярніся зноў вазьмі.

Думкі пераблыталі надзеі,
Зьніклі, нібы ў небе жаўрукі...
Толькі ўспамінак сэрца грэе
Ад пяшчоты роднае рукі!

Прамільгнуць гады, як вёрсты тыя,
А мы зноў у роднай старане
Стрэнем май, як колісь маладыя,
Але, мабыць, толькі ўжо ў сне...


Рецензии