Загадка

Вераць бабкі, нават дзеці,
што няма замены ў свеце,
ён адзіны - цар і бог,
без яго - ні на парог.

Хто не з ім - жыве ў не дома,
гэта ясна ўсім "свядомым",
у гэта верыць нават Ленка.
Хто ж такі ён?...




Адгадка ў перыядычных выданнях, а таксама на яе можна патрапіць, гледзячы тэлебачанне.


Рецензии
Саціры дзеля гэты сціх?
Не разумее нават Ленка.
Ён бог і цар, кум і жаніх,
Не звыклы к нотам гарманіст,
Жахуе, любіць, быццам ўсіх...
І дзе ж ты раней была, Ленка!

...

Выбачай, тэлеБацьчанне...

Алекс Старостин   14.08.2015 13:00     Заявить о нарушении
Ой, дурніца гэта Ленка,
спадзявалась на Карпенка,
ды няма яго - загінуў
і надзеі не пакінуў
на счаслівы, светлы лёс,
а астатніх жах унёс.

тэлеБацьчанне пануе, добра падмечана.

Чабарок   14.08.2015 15:08   Заявить о нарушении