Удзячнасць гадам

Мы ўдзячны гадам за тое,
Што трымалі нас на зямлі.
Даравалі шчасце зямное,
Па шляхах жыццёвых вялі.
Сагравалі, холадам білі
І кідалі з пекла ў рай.
За жыццё трымацца вучылі,
Ці жыві ты, ці выжывай.
Бераглі, каб не спатыкнуцца,
Не заблытацца ў хлусні,
Каб душой сваёй акунуцца
У крыніцу святой чысціні.
Суцішалі, калі балюча
Крыўда моцна па сэрцы б`е,
Калі вецер такі калючы
Кіне холад у твар табе.
Правяралі нас на сумленнасць,
На спагаду і дабрыню.
На высокую чалавечнасць,
Якая адводзіць бяду.
Вучылі ад бур ратавацца,
На зямлі пакідаць сляды.
Вучылі жыццю не здавацца,
Богам дадзеныя гады.
Мы ўдзячны гадам за тое,
Што яны ў нас ёсць і былі.
Дарагое багацце, святое,
Што трымае нас на зямлі.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.