Мой сон

Я соладка ў начы сягоння спаў,
І светлы бор мне сніўся, песень поўны.
А ў дыяментах шаўкавістых траў
Ззяў ясным сонцам вобраз твой цудоўны.
Ён быў, нібы каханне ў першы раз,-
Чароўны і прывабны адналькова.
Яго святло жыве ў душы  шточас
Яго прамень - майго жыцця аснова!

Няхай сабе цякуць у небыццё
Секунды і хвіліны, і гадзіны!
Са мной ён будзе ўсё маё жыццё,
І будзе нашых сэрцаў стук адзіны!
Адзінай будзе радасць нам і боль,
Адзінымі турботы й перамогі.
Ён створыць рай і жыццю верне соль
І прывядзе дамоў з чужой дарогі!
Па-гэтаму  так светла на душы,
Па-гэтаму  і жаўрукі спяваюць,
Ты толькі мае думкі калышы
І хай адно багі аб гэтым знаюць!


Рецензии