Сяброуцы у дзень народзiн!

Я нямала пражыў, абышоў шмат дарог
Меў сустрэчы. Былі і разлукі.
Але ўсюды, дзе быў, у маім ў сэрцы бярог
Лебядзіныя белыя рукі!

Вачанят, бы азёраў лясных малахіт,
Валасоў шоўк цячэ ручаінай...
Нібы з даўніх вякоў паўстае жывы міт -
Постаць роднай ліцьвінкі-дзяўчыны.

Дай жа Бог, каб яе век і лёс бераглі,
І дастатак і шчасце давалі!
Каб яе маладосць гады ўзяць не змаглі,
Ў дзень народзін каб мы танцавалі!

Каб страчала каханне яе раніцой
І ў сон калыхала ўночы!
Каб ніколі-ніколі не быць ёй адной!
Каб каханы заўжды побач крочыў!


Рецензии
Прыгожы,цудоуны верш!
Натхнення i дабрабыту!

Михаил Амхинец   12.11.2015 22:06     Заявить о нарушении
Сардечнае дзякуй табе спадар Міша!
Ваш водгук надзеяй мне серца калыша,
Што будзем мы з моваю роднаю жыці
У шчасці ды міры і ў дабрабыце!

Поспехаў Вам, Міхаіл!

Станислав Шастак   14.11.2015 19:15   Заявить о нарушении