Радзiме

Радзімы край!Ты недзе так далёка
і разам с тым - ты побач, ля мяне.
Маркотны я, бо засцілае вока
Страх за цябе і што час не міне,
Дзе я с табою вечна разлучоны,
Бо патрабуюць так жыцця законы.
І кожны  вечар, калі сонца сядзе
І цішыня агорне дом і сад
Шукаю я на ўсходнім даляглядзе
Метеарытны быстры зоркапад
І, бачачы яго, кажу пры гэтым:
"Мы знічкамі згарым у жыце летам!"
Бо ў жыцці ўсё, што ёсць, дазвання,-
То працы плод, плод шчырага кахання!
І хай сабе цячэ рака паволі,
Ды ўсё ж яна ўбачыць акіяны!
Бо шлях, што Богам ёй наканаваны,
Ёй невядомы, як і мне ніколі!


Рецензии