I пацалункау дзiкi мёд...

Параскідала нас па свеце
Жыццё. Ці можа лёс такі?
Сядзім начамі ў інтэрнэце
Нібыта тыя павукі.

Шлём думкі ўдалеч у надзеі,
Што недзе родная душа
Іх прачытае і сагрэе
І дасць адказ табе спярша.

Раздзьмухае агеньчык мэты
З ужо затухшых вугалёў,
Каб ты, яго цяплом сагрэты,
Успомніу малахіт палёў.

Убачыў, як юнацтва мрою,
Той хрупкі стан, бровы ўразлёт,
Жаданне быць заўжды з адною,
Піць пацалункаў дзікі мёд

І ў стоме, ад нязнання меры
Кахання і яго ўцех,
Шукаць адно святло Венеры
Абагаўляючае грэх.


Рецензии