вечар

Белай чаромхі водар туманны,
Пошчак салоўкі, зязюлькі ку-ку,
З белымі свечкамі вечар каштанны
Дрэмле ў таполяў мяккім пушку.

Парку таполі стаяць у дрымоце,
Хутае кужаль туману прастор...
Ластаўка позняя ў спрытным палёце
Першыя промні ловіць ад зор.

Пахне азонам, дажджом, лугавінай,
Парыць асфальт і не бачна людзей!
Едуць маршруткі, спяшаюць машыны...
Крокі насустрач! Мо лёс мой ідзе?


Рецензии