У бяздоннi праблем не чуцён сэрца стук

Мая сувязь с табой ціха выпала з рук
Адышла,  адляцела ў былое.
Нават сэрца маё запаволіла стук
Ляжыць ціха амаль нежывое.

І не ведаю я ў які бок ісці,
Дзе вачей малахіт я ўбачу?
Дзе сустрэну цябе я у гэтым жыцці
За каханне каханнем аддзячу!

У бяздонні праблем не чуцён сэрцаў стук
Усё прапала, як шчасця хвіліны
Слодыч вуснаў тваіх ды цяпло тваіх рук -
Засталіся мне на ўспаміны.


Рецензии