Каб шчасце тварыць! Каб не жыць абы як!

Сяброўка мая!  Я цябе зачакаўся!
Ратуюць адно толькі вершы мяне
Бо колькі б дзе думкаю я ні бадзяўся
Са мной ты ўсюды ў яве і ў сне!

Са мною ты ў полі і ў сенажаці
С табой аблятаю я родны прастор
Скажы мне дзе сілы для крылаў узяці
Каб вышай узняцца, да самых да зор.

Каб бачыць цябе мне адтуль штохвіліны
Каб сэрцы сінхронна забіліся так,
Каб сталі адной нашых душ палавіны,
Каб шчасце тварыць! Каб не жыць абы як!


Рецензии