успамiнак

Не ведаю,  як  мне свой век дажываць,
Ды ведаю, дзе знайду сілы,
Бо  толькі цябе заўжды буду кахаць
Да самай глыбокай магілы!

Не ведаю, як пражыву хоць бы дзень,
Калі тваю постаць не ўбачу.
Тады саксафон мне журбу навядзе
І я ўсім сэрцам заплачу.

І зноў успаміны плывуць прад ваччу,
Ўсплываюць нібыта с прадоння...
Чаму, мне скажы, я цябе так хачу
Заўчоры, ўчоры, сягоння?

Скажы мне хутчэй, чым чаруеш мяне?
А можа тых воч малахітам
Мяне спавіваеш смугою і ў сне
Каб жыў  і не жыў я нібыта!

Вось гэтак праходзяць і ночы і дні...
А я між зямлёю і небам
Прашу аб адным - ты мяне ўспамяні,
Бо твой успамінак мне трэба,

Бо ведаю я, што са мной ты тады!
І вера дае мне зноў сілы.
Паволі ці шпарка ідуць хай гады,-
Заўжды быць хачу тваім мілым!


Рецензии