I мядовыя вусны твае!
Нібы сэрцам к табе я прыкуты;
Твайго сэрцайка б'ецца крынічка
І майго суцішае пакуты!
Як пад трэлі салоўкі вясною
Абуджаюцца сокі зямлі,
Так і свет прыгажэе с табою
Шчасцем тым, якім мы не жылі!
Не палохае шлях даўжынёю
І турботы даюцца лягчэй,
Як асветлены ён дабрынёю
Малахітавых ясных вачэй!
Бо не ведаю іншай заботы
І без стомы ісці буду рад
Сотні вёрст я!
Бо ведаю, што ты
Не спужаешся болю і страт!
Вось па-гэтаму я і шчаслівы,
Долі ўдзячны я той, што дае
Цалаваць мне ў вачах зелень нівы
І мядовыя вусны твае!
Свидетельство о публикации №115040807279