Цалую цябе i пяшчотна i моцна!

Цалую цябе і пяшчотна і моцна!
Каб той пацалунак было не забыць,
каб жыць без кахання было невыносна,
а толькі кахання нектар вечна піць!
Пяшчотна "Дабранач" жадаць табе ўвечар,
Казаць "Прывітанне" табе раніцой
І лашчыць Багіні класічныя плечы
І з вуснаў чароўных чуць: "Родны ты мой!"
Хай хвілі ляцяць, як слупы пры дарозе,
Нам душы асвеціць рамантыкі год!
Нам горача будзе заўжды й на марозе,
Бо наша каханне - крыніца прыгод!


Рецензии