Ты пiшаш мне

Ты пішаш мне. Бяжыць рука з пяром
І я ўслед за ім чытаю словы:
Тут паўнамёк, там жарцік адмысловы
І сэрца захадзіла хадыром.

І нейкі жар ахутвае мне грудзі
А ўваччу плыве смуга, туман
Ці можа гэта позірку абман
І прападзе, як  зорка побач будзе.

Каб ведаць тое, мог бы ў цішыні
Чытаць без хвалявання твае словы
І сэнс шукаць у тым намёку новы
Ды любых воч прызыўныя агні!


Рецензии