Добры вечар
Я слухаю песню.... Журботны настрой
маю ахінае ўсю душу.
І плачу я сэрцам, чаму не с табой,
чаму бег жыццёвы не зрушу?
Чаму я ўжо гэтулькі год не магу,
да мары прайсці ані кроку.
Агортвае сэрца ў адчай і тугу
напеў, нібы мёд светлавокі.
За вокнамі ноч. У вушах - аж звініць,
на небе - ні зоркі малое...
Ці цягне з кудзелі маю Клота* ніць,
ці можа ўсё ўжо - былое?
Канчаецца песня. Зноў вочы твае
Гараць малахітнай надзеяй,
Бо гэтак прыгожа Крiс Рі мне пяе,
што сэрца ад слодычу млее.
* - Клото; (греч. ;;;;;, «Пряха») — прядущая (нить жизни). https://ru.wikipedia.org/wiki/Мойры
Свидетельство о публикации №115032700265