Знiчка

Знічка адна на нябёсах
Другая ў  мяне на зямлі!
Знайшоў я яе ў росах,
Што раніцай расцвілі.

Знайшоў я яе ў барвінку
Салодкую, як дзікі мёд!
Славянку маю! Дзяўчынку,
Кахаю што многа год!

І чым яе болей кахаю,
Тым даражэй яна мне!
Адну яе толькі вітаю,
Як мару маю ў сне!

І хай пралятаюць годы
І Мойры спрадуць маю ніць
Я буду яе заўсёды
Ўсёю душою сніць!


Рецензии