I дабру асвяцiць тым прыход!

Многа праўды ў кніжных сказах,
Многа болю і многа тугі.
Ах, каб ведаць як жыць адразу,-
Можа быў бы сягоння другі!
Можа ведаў бы, што дарога 
Нас да шчасця вядзе адна.
І заціхла б у сэрцы трывога,
І парвалася б мары струна.
Можа жыў бы сабе паціху
І капціў бы жыццём небасхіл,
Не кахаў бы адчаяна, ліха,
Бо баяўся б, не хопіць што сіл!
Я ж, наіўны, хачу жанчыну
Ад зямлі адарваць у рай
І забыцца на ўсё ў небе сінім,
Ды вярнуцца на старасць у май!
Толькі май мой адцвіў далёкі...,
І стаю я тут лёсам прыбіты.
Толькі сніць магу  край сінявокі
І каханых вачэй малахіты!
Рок мой, лёс мой, ці , як цябе кліча
У родных вёсках жанок карагод,-
Дай згарэць  ты мне зоркай ці знічкай,
І дабру асвяціць тым прыход!


Рецензии