Развiтальнае
Мой лёс, падняўшы у неба, зломіць крылы
І я, ўпаўшы на зямлю, заўжды павінен уставаць, -
А дзе ўзяць сілы?
Прытулак для маёй душы - ізноў
Ісці шукаць у полымі сардэчным
З надзеяю, што між усіх шляхоў
Знайду ў душы тваёй прытулак вечны.
Зноў спадзявацца, што мой родны край
Мне верне, бы ў дзяцінстве, ўсё дазвання!
І больш не ўчую млоснае "бывай",
Не ўбачу слёз тугі ў час развітання.
Каханая! Душы маёй святло!
Як хочацца ў абяцанне верыць,
Што будзе ўсё як ёсць, як і было.
У сэрцы і ў душы! Не на паперы!
Свидетельство о публикации №115032409259