Я на паумёртвай мове часам...

Я на паўмёртвай мове часам
Складаю словы ў новы сказ
І сам дзіўлюся іншы раз
Як ён зіхціць вясёлкі пасам!

Бо мовай роднаю мяне
Карміла ты і мая мама.
A роднай нашай мовы храма
Убачыць Бог не даў і ў сне.

На рускім языку прасцей
Выказваць думкі ці то пляны,
Бо стаўся больш распрацаваны,
Ды ў ім чужы я між гасцей!


Рецензии