Вясна
Даўжэй намнога сталі дні,
Цячэ салодкі сок з бярозы,
Бягуць з пагоркаў ручаі.
У небе птушак незлічона,
Ляцяць да хаты жураўлі,
І каля лужын паўсядзённа,
Вясну святкуюць вераб'і.
Гракі валтузяць моцна дрэвы,
Нястомна носяцца з галлём,
І іх гучаць надрыўна спевы,
Ужо над зробленым жыллём.
Набухлі дрэў, кустоў пупышкі,
Лятаюць веерам шпакі,
Высока дзесьці без уцішку,
Спяваюць гучна жаўрукі.
Рака імчыць, як звер шалёны,
Вясновы водар песціць нюх,
Яшчэ нямнога конь сталёвы
Пяцягне свой у поле плуг.
Свидетельство о публикации №115030311153