Я прылячу адным адно к табе

Я назаўжды ўжо дамоў вярнуся!
Я прылячу...  адным адно - к табе,
Бо я табой жыву і ганаруся
У радасці, ў шчасці і ў журбе!

Бо я цябе шукаў па свеце ўсюды
Праз межы, вёрсты, месяцы, гады,
І я цябе ніколі не забуду,
С твайго жыцця не знікну нікуды!

Ты зоркай ранняй шлеш мне малахітны
Прамень надзеі  - чыстае святло!
І нават, калі Бог дасць стаць выбітным,
Усё буду помніць, як яно было.

Сустрэчы буду помніць і растанні,
Цяпло тваіх і вуснаў і грудзей,
Бо ажывіла ты адна маё каханне
І стала найжаданей мне з людзей!

Кахання, мабыць, большага адвеку
Не зналі людзі, што нам  даў Бог знаць,
Бо ён дае не часта чалавеку
Мажлівасць сэрцам і душой кахаць!

Забыць сябе, і боль, і перашкоды,
Каб для каханага адно каханнем жыць,
І каб пасля, калі прамчацца годы
Сказаць: "Мы рады, што ўмелі так любіць!"

Табой я буду вечна ганарыцца,
Як і тваім каханнем да мяне,
Тваёй душой, сяброўка і сястрыца,-
Тады, калі і наш час праміне!


Рецензии