Няхай душа надзеяй ажыве!

Трывожна мне і неяк адзінока...
І сам не ведаю трывога скуль ідзе.
Сціскае сэрца....І Радзіма зноў  далёка...
І зноў не бачу я, куды мой шлях вядзе.

І прападае вера і надзея,
Што ўсe трывогі скончацца -  О'кей!
Адно твой позірк маё сэрца грэе
І гоіць раны ад чужых падзей.

Бо беражэш мяне ты ад трывогі,
Ад злых людзей і рознае бяды.
Я за табой стаю, твае абняўшы ногі!
Бо абаронай стала замест мамы ты!

Дык не спяшай прапасці з інтэрнэту,
Няхай душа надзеяй ажыве!
А за паслугу паратунку гэту -
Аддзячу срэбрам валасоў на галаве!


Рецензии