Навагодняе жаданне

Сяброўка!  Я цябе хачу абняць,
Валосся песціць вадаспад шаўковы,
І бачыць бляск вачэй на дзіва новы
І рук тваіх жаданне цалаваць!
Зайсці ў густы знаёмы райскі сад
Бо недзе там блукае і натхненне
І засявае вершаў зноў насенне
Дасць Бог і я ўсходам буду рад.
І буду ўспамінаць зноў месячную  ноч,
Атласнае мігценне мроіць скуры,
Дзе з малаком змяшаўся цвет сакуры
І зорак ззянне не сягала ззяння воч.
Дзе і сам час спыніўся ў дарозе,
Дзе думак і трывог зусім няма
Дзе мы адны: ты, я і ноч сама
Стаіць без спеху вартай на парозе.


Рецензии