Белы колер - знак веры

Сябра мой, наша доля -
То вясёлка ўзбоч поля,
Што удзень новым колерам ззяе:
То зялёным надзеі,
То жаўтлявым трывогі,
Цемна сінім - яшчэ невядомай дарогі
Што шчасліваю быць абяцае.

Цёплы колер чырвоны
Гоніць прэч забабоны,
Гоіць нашы душэўныя раны.
А як сонейка ўстане
Ды наступіць світанне
Будуць фарбы ўсе ў белым сабраны.

Белы колер - знак веры
Ім на Тайнай вячэры
Сам Хрыстос асвяціў нам скрыжалі.
На сябе ўзяў пакуты,
Быў да крыжа прыкуты
Пры жыцці, каб мы вольнымі сталі.

Колер чорны ў долі
Не бывае ніколі,
Бо вясёлкі ўначы не бывае!
Вер, кахання крыніца,
Чорны нам толькі сніцца
Як душа ў  адзіноцe блукае!

Вер, што зноў будзем разам
І адным толькі сказам
Я трывогі чакання развею.
І сплятуць шчасце рукі
Сэрцаў мерныя стукі
Уваскрэсяць кахання надзею!


Рецензии