Если бы мне было ведомо...

"Калі  б   я  ведаў..."

Калі  б  я  ведаў,
з  раніцы  жыцця –
пра  Сэнс  жыццёвы  чалавеччы...
Хоць, пазнаецца  намі  Ён 
ў  Хвіліну  забыцця,
ў  Хвіліну  зходу  ў  Вечнасць ?..

У  тую  Вечнасць,
дзе  ужо  няма –
ні  раніцы, ні  луга  за  ракою...
Ні  вечара, са  смуткамі, бяз  сна...
У  тую  Вечнасць  “вечнага  спакою”...

Калі  б  я  ведаў,
гэты  Сэнс  жыцця –
калі  ў  жыццё,
шчэ  толькі  выйшаў  з  дому  я...
Калі  здаваўся  Сэнс  мне, як  працяг
пачатку  Шляха,
шляха  ў  Невядомае...

А  Невядомае,
заўжды – такі  Спакус,
што  кожнага  дзіцёнка  цягне  Манай,
для  кожнага – на  розны  густ.
А  густ – з’яўляецца  Падманам...

Калі  б  я  ведаў,
шчэ  калі  дзіця –
пра  Сэнс  жыццёвы, чалавеччы...
То – проста  б  насалодваў  Смак  Жыцця !
Бо – Сэнсу, й  Смаку  там  няма –
там,
дзе  чакае  нас  “спакой  прадвечны”...
*+*
20 снежня 2014 г.


Рецензии